Кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў сустрэліся з беларускімі спартсменамі

20 июня 2019

Усяго каля 350 білетаў засталося ў продажы на цырымонію адкрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў. Учора за дзень рэалізавалі каля тысячы квіткоў на грандыёзнае шоу.

Аб гэтым заявіў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка. Цырымонія стартуе ўжо заўтра ў 10 вечара. Напярэдадні Гульняў з беларускімі спартсменамі сустрэліся ў вёсцы атлетаў кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў. Чыноўнікі пажадалі ўсім шанцавання і поспехаў. Таксама дэлегацыя наведала паліклініку і сталовую вёскі спартсменаў. Дарэчы, для атлетаў, якія ў дні ІІ  Еўрапейскіх гульняў будуць святкаваць дзень нараджэння, падрыхтаваны салодкі сюрпрыз у выглядзе торта са свечкамі. Завяршыўся рэйд у Заслаўі, дзе пройдуць спаборніцтвы па веславанні на байдарках і каноэ.