Кіраўнікі МНС краін АДКБ сустрэнуцца ў Алматы ў верасні

25 Ліпеня 2014

Аб гэтым журналістам заявіў Міністр па надзвычайных сітуацыях Беларусі Уладзімір Вашчанка. Восенню плануецца правесці сумесную калегію трох міністэрстваў Беларусі, Казахстана і Расіі. Таксама пройдзе пасяджэнне кардынацыйнага савета па надзвычайных сітуацыях у рамках АДКБ.


Паралельна з гэтым у Алматы пройдзе чэмпіянат свету па пажарна-прыкладным спорце. У Чэхіі, дзе нядаўна прайшлі спаборніцтвы сярод моладзі, нашы спартсмены заваявалі 5 залатых, 6 сярэбраных і 5 бронзавых медалёў у розных практыкаваннях і ўзроставых групах.


А ў Беларусі сёння - прафесійнае свята ў ратавальнікаў - Дзень пажарнай службы. Яна была створана ў Мінску 161 год назад. Аднак асноўныя ўрачыстасці пройдуць заўтра. У сталіцы праграма пачнецца з ускладання кветак да манумента Перамогі. А ў 11 гадзін ад будынка цырка да плошчы Перамогі пройдзе калона падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях. Пасля парада гасцей запросяць у парк Горкага, дзе пройдуць паказальныя выступленні і канцэрт.