Галоўныя ўрачы бальніц будуць прызначацца і звальняцца міністрам аховы здароўя

9 апреля 2020
Галоўных урачоў дзяржаўных медустаноў зараз будзе прызначаць і звальняць міністр аховы здароўя. Папраўкі ў адпаведны закон прынятыя дэпутатамі сёння. Акрамя гэтага, абноўлены дакумент прадугледжвае стварэнне сістэмы па кіраванні якасцю меддапамогі. Іншымі словамі, кожны выпадак аказання дапамогі будзе дбайна правераны на адпаведнасць патрабаванням. 

Дадаткова маніторынг пройдуць бальніцы і клінікі, папраўкі ў законе вызначаць і парадак акрэдытацыі дзяржаўных здраўніц. Сёлета будуць створаныя два віды акрэдытацыі медустаноў: базавая для дзяржаўных і добраахвотная для прыватных цэнтраў. Калі медустанова не пройдзе акрэдытацыю на аказанне вызначаных відаў дапамогі, то не зможа атрымаць фінансаванне з дзяржбюджэту.