Галоўны праспект беларускай сталіцы зазіхацеў па-новаму

22 января 2015

Будынак Нацыянальнай акадэміі навук у пярэдадзень прафесійнага свята атрымаў новае светлавое афармленне больш чым 200 пражэктараў. Рашэнне, гавораць спецыялісты, для асвятлення двухрадковай каланады і архітэктурных барэльефаў было складаным. Усё святло - гэта спецыяльныя святлодыёдныя лямпы, якія эканомней за звычайныя ў 15 разоў, распрацоўка, дарэчы, нашых навукоўцаў. Сімвалічна, што заззяла Акадэмія навук па-новаму менавіта сёлета. 2015-ты ААН аб’явіў Міжнародным годам святла. Да ініцыятывы, разам з Беларуссю, ужо далучыліся 85 краін свету.