Галоўнае свята краіны - як напамінак аб каштоўнасці суверэнітэту

1 июля 2016

Сёння - у першы дзень ліпеня - Беларусь пачынае маштабнае святкаванне Дня Незалежнасці.

З гэтай нагоды ў Палацы Рэспубліки адбыўся ўрачысты сход. Удзел у ім па традыцыі прыняў Прэзідэнт Беларусі.

Безумоўна, галоўныя госці - сведкі тых падзей - ветэраны. Без іх немагчыма ўявіць гісторыю суверэннай Беларусі.

Урачыстую частку працягнуў канцэрт з удзелам беларускіх і расійскіх выканаўцаў. Цяперашняе выступленне стане, бадай, адным з самых маштабных за апошнія гады. Варта адзначыць яго новы фармат - тэматычныя сцэны паказваюць гледачам і Беларусь гістарычную, і Беларусь сучасную.

Вялікі рэпартаж з Палаца Рэспублікі сёння ўвечары ў "Панараме".