Галоўны медыяхолдынг краіны праводзіць кастынг вядучых і рэпарцёраў

19 июня 2018

У адной са студый Белтэлерадыёкампаніі ідзе прагляд першых 50 кандыдатаў. Усяго ж на сённяшні дзень пададзена каля 220 заявак. Гэта не толькі тыя, чыё жыццё на тэлебачанні было марай, але і нашы калегі з іншых тэлеканалаў, у тым ліку і замежных. Ацэньваюць перспектыўнасць удзельнікаў і іх уменне працаваць у кадры каля 15 экспертаў. Сярод іх вядомыя вядучыя Белтэлерадыёкампаніі і прадстаўнікі дырэкцый каналаў.

Нагадаем, каб паспрабаваць сябе на ролю тэлевядучага або рэпарцёра і прыняць удзел у кастынгу, неабходна запоўніць заяўку на сайце tvr.by і адправіць на электронную пошту або лістом па адрасе: г. Мінск, вул. Макаёнка, 9 з паметай "Кастынг вядучых".