Галоўны медыяхолдынг краіны шукае новыя твары

11 апреля 2014
Толькі мэтанакіраваныя, таленавітыя і харызматычныя. Галоўны медыяхолдынг краіны шукае новыя твары. Калі Вам ужо споўнілася 25, Вы камунікабельныя і ўмееце пісьменна гаварыць як мінімум па-руску і па-беларуску, то дзверы на Макаёнка, 9 адкрыюцца Вам ужо заўтра. Кастынг вядучых пачнецца роўна ў 10 раніцы. Па выніках, лепшым з прэтэндэнтаў на пасаду вядучага пададуць магчымасць прайсці дадатковае навучанне.

Сяргей Шышко, намеснік галоўнага дырэктара галоўнай дырэкцыі тэлеканала Беларусь 1: З тых, хто спадабаецца прыёмнай камісіі, будзе сфарміраваны банк даных, з якога вядучыя будуць трапляць у розныя праграмы і праекты Белтэлерадыёкампаніі. Тэлеканалы Беларусь 1, Беларусь 2, Беларусь 3, Беларусь 5,Беларусь 24 змогуць выбіраць з гэтага банка даных вядучых.

Пакуль жа галоўная ўмова для тых, хто жадае стаць удзельнікам кастынгу, - запоўніць анкету на нашым сайце і даслаць сваё фота.