Галоўныя ветэрынары Беларусі, Расіі, Украіны і Літвы змагаюцца з афрыканскай чумой свінняў

25 июля 2013
Пошук вакцыны - асноўная тэма круглага стала ў Мінску. Расія, у першую чаргу, зацікаўлена ў супрацоўніцтве з нашай краінай па барацьбе з афрыканскай чумой свінняў. Суседзі гатовыя пераймаць вопыт дагляду парнакапытных на свінафермах, а таксама гатовыя прапанаваць і сваю дапамогу.

Наступная сустрэча ветэрынарных урачоў пройдзе 7 жніўня ў Кіеве. Спецыялісты сцвярджаюць, што на стварэнне вакцыны можа пайсці не адзін год і таму галоўнай задачай зараз ставіцца парадак і адпаведнасць усім санітарным нормам.