Галоўныя ўрачыстасці па традыцыі адбыліся на плошчы Перамогі ў Мінску

9 мая 2016

Там прайшла рэспубліканская патрыятычная акцыя "Беларусь памятае!". Да Вечнага агню пад гукі ўрачыстага марша ўнеслі сімвал сцяга Перамогі і штандарты чатырох франтоў, што вызвалялі Беларусь ад фашыстаў. Далей адбылася цырымонія ўскладання вянкоў. Удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах прыняў Кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да беларусаў са святочным выступленнем і аб'явіў хвіліну маўчання ў памяць аб загінуўшых героях.

Беларусь дорага заплаціла за Перамогу. Фашысты ператварылі краіну ў жахлівы канвеер смерці, стварыўшы на яе тэрыторыі каля 260-ці канцлагераў і 110-ці гета. Як адзначыў у сваім выступленні Аляксандр Лукашэнка, Беларусь памятае ўрокі вайны і надалей будзе праводзіць паслядоўную палітыку добрасуседства і міралюбнасці.

Рэспубліканская патрыятычная акцыя "Беларусь памятае!" з шэсцем памяці і ўскладаннем вянкоў да манумента Перамогі глядзець