Галоўныя ўрачыстасці 9 Мая ў Мінску пройдуць на плошчы Перамогі

9 мая 2023

Плошча Перамогі ў Мінску - гэта сімвал мужнасці і памяці. Тут ля Вечнага агню закладзены капсулы з зямлёй гарадоў-герояў і Брэсцкай крэпасці-героя.

У цэнтры плошчы - манумент Перамогі. Гэта помнік воінам і партызанам, а таксама ўсім жыхарам Беларусі, якія загінулі, змагаючыся за сваю Радзіму. 38-метровы абеліск вянчае ордэн Перамогі. Галоўныя ўрачыстасці ў Мінску на плошчы стартуюць ужо менш чым праз гадзіну.

Што адбываецца ў гэтыя хвіліны? З падрабязнасцямі на прамой сувязі Святлана Лук'янюк (прамое ўключэнне).