Галоўную ёлку краіны пачалі дэманціраваць

16 января 2018

Ужо знялі святочнае ўбранне: гірлянды, залацістыя шары і сняжынкі. Заўтра пачнуць здымаць галінкі, а пасля разбяруць і каркас. На час зімовых святаў у горадзе было ўсталявана 27 навагодніх дрэў. І кожнае з адметным дызайнам. Дарэчы, жывыя дрэвы, якія захаваліся ў добрым стане да гэтага часу, можна выкарыстоўваць і як ласунак для гадаванцаў заапарка. Напрыклад, яловыя галінкі прыйдуцца даспадобы козам.