Галоўная падзея для расійскіх журналістаў, якія ўдзельнічаюць у прэс-туры, адбудзецца заўтра

10 октября 2013

Вялікая прэс-канферэнцыя, дзе беларускі Прэзідэнт адкажа на ўсе без выключэння пытанні гасцей. Нашы калегі настроены на адкрытую і змястоўную размову, так было ўжо не раз.

Святлана Канапацкая - аб падрыхтоўцы да вялікага мерапрыемства.


11-ты раз журналісты расійскіх рэгіянальных СМІ рыхтуюцца да прэс-канферэнцыі Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Цікавасць да мерапрыемства вялікая. Заўтра ў зале Нацыянальнай бібліятэкі збяруцца больш чым 90 прадстаўнікоў рэгіянальных СМІ Расіі.


Першыя здымкі прэс-тура расійскіх журналістаў у архіве Агенцтва тэленавін датуюцца 2003 годам. 62 журналісты з 22-х рэгіёнаў Расіі прыехалі ў Беларусь, каб скласці сваё меркаванне аб краіне, аб людзях, аб рабоце ўлад і Прэзідэнце.


Такая магчымасць была прадстаўлена. 1 жніўня 2003 года адбылася першая прэс-канферэнцыя Прэзідэнта Расійскім рэгіянальным СМІ.


Тры дні ўражанняў, наведванне прадпрыемстваў і ў завяршэнне сустрэча з Прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам. Так стартаваў гэты праект.


Ужо праз год колькасць жадаючых паглядзець на Беларусь не праз прызму чужога меркавання, а сваім патрабавальным, журналісцкім поглядам, падвоілася.


За 10 гадоў журналістам паказалі практычна ўсю краіну: ад глыбінак да сталіцы. Журналісты фатаграфаваліся на фоне прадпрыемстваў, гаспадарак, знакавых месцаў Беларусі і везлі з сабою разам з сувенірамі сотні ўражанняў, якія затым выліваліся ў нарысы, артыкулы, сюжэты і тэлепраграмы.


11-ты раз у Беларусь прыбылі больш чым 90 журналістаў, якія прадстаўляюць 76 выданняў. Медыя-тур прайшоў па ўсёй Гродзенскай вобласці, наведаўшы ўсе знакавыя прадпрыемствы рэгіёну, гаспадаркі, дзіцяча-юнацкую спартыўную школу ў Лідзе, а завяршаючым пунктам стаў Замкавы комплекс Мір.


Сяргей Забелін, галоўны рэдактар газеты Забайкальский рабочий (г. Чыта, Расія): Звярнуў увагу на тое, што ўзнікае дастаткова шмат новых прадпрыемстваў. Гэта і развіццё эканомікі, і сацыяльная сфера, падаткі. Гэта працоўныя месцы, развіццё рэгіёнаў. Гэтым летам Забайкальскі край, які я прадстаўляю, наведала дэлегацыя з Беларусі. Падпісаны шэраг пратаколаў аб намерах, спадзяюся, гэтае супрацоўніцтва будзе працягвацца.


Той, хто пабываў у такой паездцы раз, імкнецца трапіць яшчэ - гавораць расіяне. Праўда, далёка не ўсім атрымоўваецца. Выданні, якія камандзіруюць сваіх працаўнікоў, зацікаўлены ў свежым поглядзе і арыгінальнай падачы матэрыялу.


Журналіст Аляксей Бялянчаў бесперапынна ў працы: адпраўляе на сайт газеты свежыя матэрыялы і фатаграфіі. У газеты Вечерняя Москва вельмі вялікі тыраж - паўтара мільёна экзэмпляраў, анлайн-чытачоў яшчэ больш.


Аляксей Белянчаў, намеснік галоўнага рэдактара газеты Вечерняя Москва: Гэта ўжо другі матэрыял, які ідзе ў мяне па ходу. І вось рэакцыя - 5 хвілін назад я адправіў на сайт Вечерняя Москвы і ўжо 33 наведванні.


Вельмі чакаюць журналісты заўтрашняй сустрэчы з Прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам. Кожны жадаў бы задаць сваё пытанне.


Аляксей Бялянчаў, намеснік галоўнага рэдактара газеты Вечерняя Москва: У мяне ёсць два пытанні: адно - па складаным трэндзе, які існуе ў Маскве і Расіі, але неяк абмінуў Беларусь - гэта незаконная міграцыя. І другое пытанне - з дзелавых колаў: які расійскі бізнес беларускія ўлады не жадалі б бачыць на сваёй тэрыторыі.


Таццяна Ермаліцкая, рэдактар газеты Красное знамя (Томск, Расія): Учора ў Гродне мы ўбачылі цудоўны маладзёжны цэнтр. У яго стварэнні прымала ўдзел і моладзь. Мне б хацелася даведацца, як вядзецца маладзёжная палітыка. У прыватнасці вось у РФ зараз такая праблема - выпускнікі ВНУ ў сувязі з тым, што адсутнічае абавязковае размеркаванне, не могуць уладкавацца на працу.


Пакуль журналісты рыхтуюць пытанні, у Нацыянальнай бібліятэцы завяршаюцца апошнія падрыхтоўкі. Месцы для прэсы падрыхтаваныя, відэакамеры ўсталяваныя. Журналістам, якія будуць аператыўна рыхтаваць матэрыялы, прэс-цэнтр прапаноўвае рабочыя месцы, абсталяваныя камп'ютарам з выхадам у Інтэрнэт. Усё для таго, каб расіяне ўбачылі, пачулі і прачыталі, як жыве сёння Беларусь. Галоўнае патрабаванне - аб'ектыўнасць.