Галоўнае камунальнае ведамства краіны да зімы гатовае

10 октября 2013
За летні перыяд абследавана каля 15 тысяч кіламетраў труб цепласетак, нарыхтавана каля 2 мільёнаў кубічных метраў драўніны. Зараз спецыялісты сочаць за бесперабойнай падачай цяпла ў дамы і іншыя гарадскія ўстановы. Пра гэта ў анлайн-гасцёўні Белтэлерадыёкампаніі расказаў намеснік міністра ЖКГ.

Падчас анлайн-канферэнцыі намеснік міністра адказаў больш чым на 4 дзясяткі пытанняў карыстальнікаў. Пераважна яны датычыліся падрыхтоўкі да зімы, рамонту кватэр і працы жыллёва-эксплуатацыйных службаў.