Галоўная задача - забеспячэнне інфармацыйнага суверэнітэту Беларусі

25 февраля 2021
2020 год дазволіў беларускай журналістыцы раскрыцца. Было створана шмат магутных матэрыялаў і з'явіліся лідары меркаванняў сярод журналістаў. Аб гэтым сёння заявіў міністр інфармацыі Ігар Луцкі на выніковай калегіі Мінінформа. Таксама зараз стаіць задача гарантавання інфармацыйнай бяспекі і  суверэнітэту нашай дзяржавы. А таму важна не дапускаць правакацыйнай дзейнасці асобных СМІ і на заканадаўчым узроўні рэгуляваць іх работу. Бо ў пагоні за сенсацыямі некаторыя сродкі масавай інфармацыі не толькі недакладна асвятлялі падзеі ў краіне, але і станавіліся памочнікамі арганізатараў несанкцыянаваных выступленняў. 

На пасяджэнні разгледзелі і прапановы аб змене работы рэгіянальнай прэсы. Раённыя СМІ плануюць падпарадкаваць альбо напрамую аблвыканкамам, альбо стварыць холдынгі на базе абласных газет. Таксама, паводле слоў міністра, сёння павінна відазмяняцца друкаваная прэса. Неабходна сысці ад навінавага кантэнту і сканцэнтравацца на расследаваннях. Акрамя гэтага, асаблівая ўвага будзе нададзена рабоце прэс-служб.