Галоўная сядзіба мінскага Дзядулі Мароза размясцілася ў Верхнім горадзе

27 декабря 2017

Галоўны навагодні чараўнік чакае ў госці мінчан і гасцей сталіцы. Прычым, у Мінску казку дораць адразу на некалькіх пляцоўках. У дзіцячым парку імя Горкага на спатканне з Дзедам Марозам лепш запісвацца загадзя. Пажаданні дзяцей і дарослых казачныя персанажы выконваюць таксама ў Батанічным садзе, заапарку, на дзіцячай чыгунцы і ў некалькіх гандлёвых цэнтрах. А вось галоўная сядзіба мінскага Дзядулі Мароза размясцілася ў Верхнім горадзе.

Гістарычны цэнтр Мінска на навагоднія святы стаў вялікай канцэртнай пляцоўкай. Сцэна, светлавая праекцыя, ілюмінацыя і сапраўднае 3Д-шоу. Над яго стварэннем некалькі месяцаў працавала цэлая каманда.

Паказ у Верхнім горадзе доўжыцца амаль паўгадзіны. А трапіць на аўдыенцыю да Дзядулі Мароза можна да 5 студзеня.