Упершыню прагаласаваць за лепшага тэлевядучага можна анлайн. Пераможцу і ўручаць прыз сімпатый гледачоў.
У астатнім жа ўмовы конкурсу "Тэлевяршыня" засталіся ранейшымі: гэта 25 намінацый, 6 спецыяльных прызоў і галоўная статуэтка - Гран-пры. Паводле слоў арганізатараў, конкурс сёлета будзе больш дынамічным за кошт падзелу ўсіх намінацый на 10 блокаў - якіх, пакуль трымаюць у таямніцы.
Кірыл Казакоў, генеральны прадзюсар Белтэлерадыёкампаніі: "Белтэлерадыёкампанія сёлета выйшла на "Тэлевяршыню" ўсімі сваімі 11 тэлеканаламі. Я не магу зараз гаварыць аб выніках, але я сапраўды ведаю, што пастаянная прысутнасць у намінантах кампаніі і каналаў Белтэлерадыёкампаніі ёсць".
Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў пройдзе ў Палацы Рэспублікі 20 мая. Тэлегледачы змогуць убачыць эфір конкурсу на наступны дзень.













