Галоўная велікодная служба адбудзецца ў мінскім Свята-Духавым кафедральным саборы

7 апреля 2018

Па ўсёй краіне адкрытыя больш за 1600 праваслаўных прыходаў. Усяго да гэтай канфесіі ў Беларусі сябе адносяць каля чатырох з паловай мільёнаў жыхароў. Па традыцыі галоўная велікодная служба адбудзецца ў мінскім Свята-Духавым кафедральным саборы. Там зараз знаходзіцца наша здымачная група.

На прамую сувязь са студыяй выходзіць Іна Пілевіч. У гэтыя хвіліны ў Верхнім горадзе лунае водар свежых кулічоў. Вось ужо на працягу больш як 10 гадзін тут, ля Свята-Духавага кафедральнага сабора, праходзіць асвячэнне святочных ласункаў. Вернікі прыходзяць сюды з кашамі, поўнымі велікодных пачастункаў. Гэта традыцыйна тварожная пасха ў выглядзе ўсечанай піраміды як сімвал Гроба Гасподняга і, вядома, афарбаваныя яйкі ў знак зараджэння новага жыцця. Праўда, пакаштаваць усё гэта можна будзе толькі заўтра за святочным сталом. Сёння - апошні дзень посту. Ён доўжыцца ўжо 40 дзён і з'яўляецца своеасаблівай падрыхтоўкай хрысціяніна да Уваскрэсення Хрыстовага. Перад святам вернікі імкнуцца ачысціцца не толькі фізічна, але і духоўна. У гэтыя хвіліны ў храме служаць святары, у вернікаў яшчэ ёсць магчымасць паспавядацца перад галоўнай святочнай службай. Пра падрыхтоўку да Уваскрэсення Хрыстовага нам атрымалася пагутарыць і з вернікамі, і прадстаўнікамі духавенства. Зараз я папрашу рэжысёраў паказаць некалькі інтэрв'ю.

Пярэдадзень Вялікадня завуць Вялікай або Страсной суботай. Гэта журботны дзень: сёння ўспамінаюць жыццё, пакуты і смерць Ісуса, які прынёс сябе ў ахвяру за грахі і ўваскрэс. Наогул Вялікдзень праваслаўныя хрысціяне завуць урачыстасцю з урачыстасцяў. Тым самым яны падкрэсліваюць статус свята, якое дае чалавецтву веру ў выратаванне. Характэрна, што Страсная субота сёння супала з Дабравешчаннем. Такое здараецца вельмі рэдка - прыблізна двойчы на сто гадоў, звязана з тым, што Вялікдзень ранні. Дабравешчанне - гэта свята, устаноўленае ў гонар таго, што Дзева Марыя атрымала ад арханёла Гаўрыіла вестку пра будучае нараджэнне сына.

І крыху меней за тры гадзіны застаецца да галоўнага святочнага набажэнства ў Свята-Духавым кафедральным саборы. Яго ўзначаліць Мітрапаліт Павел. Пасля службы вернікі змогуць прывітаць адно аднаго словамі "Хрыстос уваскрэс!", а ў адказ пачуць "Сапраўды уваскрэс!" Дарэчы, праваслаўныя хрысціяне святкуюць Вялікдзень цэлых 7 дзён, кожны іх якіх лічыцца светлым.