Вялікі восеньскі кірмаш разгорнецца заўтра ля сталічнага Палаца спорту. Зараз ідзе актыўная падрыхтоўка. Усталёўваюць неабходнае абсталяванне, разбіваюць гандлёвыя рады. Сезонную прадукцыю па зніжанай цане можна набыць з дзевяці раніцы і да 16 гадзін. Пляцоўка будзе працаваць на працягу двух дзён - у суботу і нядзелю.
Разам з тым міні-кірмашы працуюць у кожным раёне сталіцы. Для ветэранаў, інвалідаў і пенсіянераў арганізавана бясплатная дастаўка.
Галоўны восеньскі кірмаш разгорнецца ў выхадныя каля Палаца спорту
18 октября 2019













