Галоўная фан-зона II Еўрапейскіх гульняў ужо заўтра прыме гасцей

18 июня 2019

На пляцоўцы ля Палаца спорту для балельшчыкаў будзе працаваць фуд-корт і дзясяткі забаўных лакацый, зараз завяршаецца мантаж абсталявання. Першымі на вялікую сцэну заўтра ўвечары выйдуць прадстаўнікі Прэзідэнцкага аркестра Беларусі. А пасля  на працягу адзінаццаці дзён наведвальнікі адправяцца ў сапраўднае падарожжа па розных краінах - сваю культуру ў фан-зоне прэзентуюць удзельнікі спартыўнага форуму.

У дзень адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў  - 21 чэрвеня - для балельшчыкаў адкрыюць яшчэ дзве лакацыі: ля “Мінск-Арэны” і “Чыжоўка-Арэны”. Там будуць ладзіць прамыя трансляцыі спаборніцтваў, а таксама  выступяць артысты  розных музычных напрамкаў.