Галоўная ёлка краіны, навагодні баль, зімовыя спектаклі - што яшчэ запланавана ў святочнай афішы Мінска?

21 декабря 2022

Галоўная ёлка краіны і навагодні баль, а яшчэ зімовыя спектаклі, выставы і танцавальныя флэшмобы. Толькі ў сталічнай афішы да свята - больш за 250 мерапрыемстваў.

Ля Палаца спорту разгарнуўся "Калядны кірмаш". З 25 снежня па 7 студзеня на сцэне ажыве "Казка ў моманце". Інтэрактыўнае шоу штодзень стартуе а 19-й гадзіне. Там жа будзе працаваць канцэптуальная пляцоўка "Мінск старажытны": гасцей свята пазнаёмяць з навагодняй гісторыяй горада. Акрамя таго, дарыць зімовы настрой будуць Дзед Мароз і Снягурка. 25 снежня чакаем калядныя песні і бадзёрыя танцы ў праграме "Шчодры вечар". Такое ж сямейнае шоу запланавана таксама 7 студзеня. У навагоднюю ноч канцэрт ля Палаца спорту збярэ гледачоў з 0:00 да 4:00.

"Баль навагодніх жаданняў" у Верхнім горадзе працягнецца да 2 студзеня. Там жа будуць шумець гандлёвыя рады. Новай лакацыяй стала Ракаўскае прадмесце: падчас Каляднага кірмашу ладзяць святочную праграму. Акрамя таго, сёлета ўпершыню пройдзе маштабны тэматычны квэст. Распрацавана інтэрактыўная карта "Разам з Мінскам у 2023 год": туды ўнеслі больш за 50 пляцовак (наведаць трэба 23 аб'екты).

Уручэнне падарункаў на фінішы квэста - ля Палаца спорту. А сам святочны маршрут пройдзе праз увесь горад. Толькі ў навагоднюю ноч у сталіцы, напрыклад, будуць працаваць больш за 20 пляцовак ва ўсіх раёнах.