Галоўная ёлка краіны гэтай зімой заззяе па-новаму

10 ноября 2016

Сталічныя дызайнеры распрацавалі новыя эскізы ўпрыгожванняў для навагодняга дрэва на Кастрычніцкай плошчы. Сёлета на ёлцы з'явяцца так званыя святлодынамічныя цацкі з элементамі нацыянальнага арнаменту. Падобная тэхналогія ў ёлачным дэкоры ўжываецца ўпершыню - святлоадбівальныя паеткі розных колераў будуць ствараць эфект свячэння нават днём. Вышыня галоўнай ёлкі краіны - 34 метры. Збіраць яе пачнуць у канцы лістапада. Усяго ў Мінску будзе ўсталявана 24 навагоднія дрэвы.

Усталёўка металічных каркасаў ужо ў некаторых раёнах Мінска пачалася. Зараз работы вядуцца каля Палаца дзяцей і моладзі, кінатэатра "Салют" і ў парку імя Паўлава.