Напярэдадні навагодніх святаў галоўная ёлка сабрала маленькіх беларусаў з усіх куткоў краіны. У Палацы Рэспублікі больш як 2 тысячы дзяцей змаглі акунуцца ў сапраўдную чароўную казку. Навагодні баль - не толькі доўгачаканая падзея для дзяцей, але і кульмінацыя дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці". Паводле ўжо добрай традыцыі, дзятву асабіста павіншаваў Кіраўнік дзяржавы. Гасцямі вялікага свята сталі выдатнікі вучобы, малыя са шматдзетных сем'яў. А таксама тыя, хто па розных прычынах не могуць сустрэць Новы год і Раство разам з бацькамі - гэта выхаванцы інтэрнатаў і дзіцячых дамоў. Сёлета тут прысутнічаюць і дзеці з суседняй Украіны. І, здаецца, для іх словы Прэзідэнта аб галоўным набытку чалавецтва - міры - былі як ніколі напоўненыя асаблівым сэнсам. Ну, а якое ж свята без навагодніх падарункаў?
Кожнае дзіця атрымала салодкія сюрпрызы. У гасцях у казкі апынулася і наш карэспандэнт Ілона Красуцкая. Шасцікласніцу Аляксандру Церлюкевіч у гімназіі па праве лічаць залатым дзіцем. Узнагароды вышэйшай пробы за ўдзел у алімпіядах і музычных конкурсах. Юны паліглот. Вывучае адразу тры замежныя мовы і прафесійна займаецца вакалам. Але пеўчая кар'ера - не перашкода вучобе. У дзённіку выключна дзявяткі і дзясяткі. Ніводны канцэрт у 33-й мінскай гімназіі не абыходзіцца без удзелу Сашы.
Святочны антураж Палаца Рэспублікі Аляксандры добра знаёмы. Запрашэнне на галоўную ёлку дзяўчынка атрымлівае не першы раз. Таму з кожным годам расце і гардэроб юнай лэдзі - на навагодні баль выключна ў новым вобразе. Ад 33-й сталічнай гімназіі ў палац дэлегаваныя дзевяць чалавек. Сёння яны сярод такіх жа прыгожых, прыбраных і адухоўленых.
У холе Палаца Рэспублікі гучаць больш як 2 тысячы дзіцячых галасоў. Выдатнікі ў вучобе і спорце, дзеці са шматдзетных сем'яў. А таксама тыя, хто ў сілу розных акалічнасцяў не змогуць сустрэць свята разам з бацькамі - выхаванцы дзіцячых дамоў і інтэрнатаў. Палац Рэспублікі ў распараджэнні і іх аднагодкаў - дзяцей з суседняй Украіны. Агульнае свята і навагодні настрой: танцы, песні і касцюмаваныя шоу.
Першыя па паспяховасці. Гэтую ёлку чакалі з асаблівым трапятаннем. Сярод шматлікіх дыпломаў і ўзнагарод побач яны абавязкова паставяць свой імянны запрашальны.
Асобы рознабаковыя. І хай некаторыя з іх спяваць не любяць, затое энергіі - хоць адбаўляй. Вочы гараць нават пасля 4-гадзіннай дарогі. Адна запаветная мара - трапіць у Мінск на галоўную ёлку краіны - ужо здзейснілася.
У пераднавагоднія дні Палац Рэспублікі становіцца і вялікай паштовай скрыняй. Свае жаданні адпраўляюць дзеці з усіх куткоў Беларусі. Аўтарам радкоў, як правіла, ад 4 да 12. У канвертах звыклыя для дзіцячага ўзросту просьбы - лялькі, канструктары і навамодныя гаджэты. Але ёсць і такія дарослыя жаданні.
Галоўную ёлку краіны яшчэ завуць прэзідэнцкай. Удзел ва ўрачыстасці Кіраўніка дзяржавы - добрая традыцыя. З'яўлення Прэзідэнта дзеці чакаюць не менш, чым галоўных навагодніх персанажаў.
Да юных гасцей Кіраўнік дзяржавы звяртаецца, зусім як да дарослых. І хоць пакуль яны не цікавяцца палітыкай і эканомікай, дакладна ведаюць: на свеце ёсць месцы, дзе Новы год іх аднагодкі не змогуць сустрэць у атмасферы свята.
Гаварыў Прэзідэнт і аб вечных каштоўнасцях: міласэрнасці, любові да роднай зямлі. Такой незаменнай важнасці чалавечых зносін. Кожнага Аляксандр Лукашэнка ў будучыні жадае бачыць у ролі таленавітых педагогаў, урачоў, навукоўцаў і артыстаў.
За пастаноўкай Аляксандр Лукашэнка разам з малодшым сынам Мікалаем назіралі з залы. На сцэне і за кулісамі - больш як сотня артыстаў. Спектакль па чароўных матывах - "Віртуальны новы год". Кожнае дзіця, якое прысутнічала на свяце, атрымала прысмакі. Без навагодніх прэзентаў дзеці не пакінулі і Кіраўніка дзяржавы. Уручылі падарункі, зробленыя сваімі рукамі.
Так ужо заведзена: галоўная ёлка краіны - гэта яшчэ і кульмінацыя дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці". Калі бізнесмены, палітыкі і мецэнаты ўвасабляюць запаветныя жаданні юных беларусаў. Гэтая добрая місія прадоўжыцца да сярэдзіны студзеня. Зрэшты, і галоўная ёлка краіны не ідзе на канікулы. Марафон святочных спектакляў усяго наведаюць 70 тысяч дзяцей з Беларусі, Расіі, Украіны і Літвы.













