Галоўная ёлка Гродзенскай вобласці сабрала больш за тысячу дзяцей

30 декабря 2019
Акцыя "Нашы дзеці" працягвае дарыць радасць маленькім беларусам.
На галоўную ёлку Гродзенскага рэгіёна запрасілі больш за тысячу дзяцей з усіх раёнаў. Дабрачыннае свята праводзіцца ўжо больш як 20 гадоў. Традыцыйна пад Новы год у Гродна з'язджаюцца выхаванцы інтэрнатных устаноў, шматдзетных сем'яў, а таксама пераможцы алімпіяд, творчых і спартыўных конкурсаў. Усе без выключэння хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі салодкія падарункі. Дзеці пагутарылі з казачнымі персанажамі, а пасля сталі гледачамі навагодняга паказу з лазерным шоу.

У рамках дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці" ў Гродзенскай вобласці запланавана звыш 5 тысяч мерапрыемстваў

Гэта не толькі ранішнікі ва ўстановах адукацыі, але і паездкі ў сядзібы да Дзеда Мароза.