Галоўная ёлка Беларусі запаліць свае агні ў Палацы Рэспублікі ў Мінску 27 снежня

4 декабря 2013

Вялікі навагодні карагод збярэ амаль 2 тысячы дзяцей з усіх куткоў краіны. А святочную ілюмінацыю ў сталіцы ўключаць напярэдадні каталіцкага Нараджэння Хрыстовага. Шэсце Дзядоў Марозаў, якое пройдзе 25 снежня, узначаліць зубр Волат - сімвал чэмпіянату свету па хакеі 2014 года. Дарэчы, у навагоднія святы сталіца рыхтуецца прыняць рэкордную колькасць турыстаў - 10 тысяч чалавек. І гэта толькі ў складзе арганізаваных груп. Навагодніх пачастункаў хопіць усім - у магазіны ўжо завезена пяцьсот тысяч салодкіх падарункаў і два з паловай мільёны бутэлек шампанскага. Кульмінацыяй свята па традыцыі стане відовішчны феерверк ля стэлы Мінск - горад-герой. Вогненнае шоу пачнецца ў гадзіну ночы 1 студзеня.