Кіраўнік урада ўручыў урачам, медсёстрам і фельчарам падзякі ад Прэзідэнта

17 июня 2021
Напярэдадні Дня медыцынскіх работнікаў па ўсёй краіне працягваюць ушаноўваць тых, хто клапоціцца пра наша здароўе. І сёння кіраўнік урада Раман Галоўчанка ўручыў урачам, медсёстрам і фельчарам падзякі ад Прэзідэнта. У спісе  больш за два дзясяткі чалавек. Як адзначыў прэм'ер, у гэтай сістэме не працуюць выпадковыя людзі, бо іх місія больш чым адказная: кожны дзень змагацца за выратаванне чалавечых жыццяў.

І сёння ў малой зале Палаца Рэспублікі павіншавалі пераможцаў рэспубліканскага конкурсу "Урач года - 2021" і ўпершыню ўручылі нагрудны знак "За працу ў імя жыцця".