Кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Валерый Малашка правёў асабісты прыём грамадзян

21 марта 2018

Міністэрства аховы здароўя ўзмоцніць кантроль за якасцю аказання меддапамогі. Гэта сёння заявіў кіраўнік міністэрства Валерый Малашка падчас асабістага прыёму грамадзян.

Сёлета ведамства аб’явіла курс на змену сістэмы кіравання якасцю аказання меддапамогі. Экспертыза праводзіцца ва ўсіх лячэбных установах, але большы акцэнт зроблены на аналізе дакументацыі, а не на ўзроўні аказання меддапамогі пацыентам.

Валерый Малашка, Міністр аховы здароўя Беларусі: "Мы сёння дастакова актыўна мяняем нарматыўную дакументацыю, ствараем вертыкаль якасці ад Міністэрства аховы здароўя да рэгіянальных устаноў аховы здароўя. І ў гэтай частцы мы спадзяемся, што, стварыўшы такую ведамасную дастаткова магутную сістэму, зможам стварыць такія тэхналагічныя ўмовы, у якіх будуць працаваць медыцынскія работнікі".

Усяго ж на прыём да міністра сёння прыйшлі каля 20-ці чалавек. Адны пытанні датычыліся якасці лячэння і дыягностыкі, другія - нязгоды з групай інваліднасці. Усе звароты ўзятыя на кантроль.