Кіраўнік Мінтрансу Анатоль Сівак сёння сустрэнецца з грамадзянамі

16 ноября 2018

З грамадзянамі сёння сустрэнуцца і міністры. Прыём правядзе кіраўнік Мінтрансу Анатоль Сівак. 21 лістапада пытанні будзе вырашаць міністр фінансаў Максім Ермаловіч, 23 лістапада - міністр замежных спраў Уладзімір Макей. Прыёмы ў Савеце Міністраў запланаваныя таксама на 28 і 30 лістапада. Праводзяцца яны толькі па папярэднім запісе.