Нашы краіны выйшлі на беспрэцэдэнтна высокі ўзровень супрацоўніцтва. Такую заяву ў прывітальным слове кітайскай дэлегацыі зрабіў міністр абароны Беларусі. Віктар Хрэнін на сустрэчы з кітайскім калегам Лі Шанфу адзначыў, што супрацоўніцтва з Кітаем з'яўляецца адным з найважнейшых кірункаў беларускай знешняй палітыкі. Кіраўнік беларускага ваеннага ведамства дадаў, што ва ўмовах зменлівага сусветнага становішча, якое захоўвае крызісны характар, стасункі Беларусі і Кітая могуць стаць прыкладам для многіх краін. У сваю чаргу генерал-палкоўнік Лі Шанфу адзначыў, што кітайска-беларускае супрацоўніцтва няўхільна развіваецца і рухаецца наперад. Апроч афіцыйных двухбаковых перамоў, Лі Шанфу плануе правесці шэраг сустрэч і наведаць нашы ваенныя аб'екты.
Кіраўнік Мінабароны КНР прыбыў з візітам у Беларусь
16 августа 2023













