Кіраўнік МЗС Германіі Вальтэр Штайнмаер напісаў адкрыты ліст беларусам

22 июня 2016

У дзень усенароднай памяці ахвяраў Вялікай Айчыннай кіраўнік МЗС Германіі Вальтэр Штайнмаер напісаў адкрыты ліст беларусам. З просьбай апублікаваць яго ў газету "Савецкая Беларусь" звярнулася пасольства ФРГ.

"Пры ўсіх актуальных дэбатах аб еўрапейскай светабудове мы заўсёды павінны памятаць, што агрэсія, вайна на знішчэнне, расавая ідэалогія аб недачалавеках абрынуліся на народы Савецкага Саюза з Захаду - з гітлераўскай Германіі.

Той, хто часта бывае ў Расіі, Украіне і Беларусі, ведае, наколькі жывая ў свядомасці людзей Вялікая Айчынная вайна. Жывая не як далёкае рэха гісторыі, а як частка сучаснасці, з усімі жахамі вайны, але і з гонарам за паспяховае самасцвярджэнне ў гэтай навязанай барацьбе не на жыццё, а на смерць.

Мне хацелася б, каб і ў абыходжанні з канфліктамі нашага часу мы ніколі не забывалі, што нас, еўрапейцаў, аб'ядноўвае больш, чым раз'ядноўвае".