Кіраўнік дзяржавы ў пачатку тыдня прыняў шэраг важных сацыяльных рашэнняў

24 мая 2020
Пачнём з важных сацыяльных рашэнняў, прынятых у пачатку тыдня Кіраўніком дзяржавы. Усе яны замацаваны адпаведнымі ўказамі і датычацца падтрымкі тых, хто мае ў гэтым патрэбу. Так, надбаўкі да зарплат чакаюць тых, хто ў няпростых умовах эпідсітуацыі апынуўся на перадавой: на час пакінуў сваіх родных, каб дапамагаць пажылым і адзінокім. Асобным катэгорыям перагледзяць працоўны і страхавы стаж. Адкарэктуюць падыходы па адраснай дапамозе шматдзетным маці і інвалідам. Шанц на новае жыццё атрымаюць бяздзетныя пары.

Сапраўды, ёсць людзі, якім неабходныя асаблівыя ўвага і падтрымка дзяржавы. Для іх у Беларусі вось ужо 8 гадоў дзейнічае сістэма адраснай дапамогі. Механізм наладжаны, але практыка паказала, ёсць сітуацыі, якія, хутчэй, можна назваць выключэннем з агульных правіл. Індывідуальны падыход - галоўны прынцып, па якім наладжана дзяржаўная праца па сацпадтрымцы. І цяперашнія навацыі - гэта як раз рэакцыя на звароты беларусаў да ўлад. Была праблема - разам знайшлі рашэнне. 

Калі і для каго пачнуць працаваць новыя нормы, распавядзе Вераніка Бута. У чаканні  трапяткіх пачуццяў наша гераіня Наталля і яе муж жывуць ужо 12 гадоў. Твар дзяўчыны мы схавалі знарок. Шчасце, асабліва калі яно такое далікатнае, любіць цішыню. Пара пасля доўгіх спроб адважылася на ЭКА. Інтэрв'ю мы пішам усяго праз 20 хвілін пасля, магчыма, лёсавызначальнай працэдуры. У яе голасе ні грама крыўды на лёс за тыя складанасці, праз якія давялося прайсці. У голасе толькі самыя чыстыя думкі, толькі надзея і вера ў хуткую доўгачаканую сустрэчу. Для Вольгі, пацыенткі рэспубліканскай клінікі, сённяшняя спроба не першая. Але ад гэтага факту вера ў здзяйсненне сваёй мары зусім не згасае.  З мужам ужо 13 гадоў. Не, не ўсе 13 пара чакала дзіця. Спачатку ўсе сілы кінулі ў кар'еру, у побыт. Хацелася і для сябе трохі пажыць. А калі адважыліся, аказалася, гэта не так проста, узрост бярэ сваё. Тры гады  спроб і расчараванняў. Засталася надзея на ЭКА. 


Сёння ЭКА - адзін з найбольш эфектыўных метадаў пераадолення бясплоднасці


Толькі летась да беларускіх медыкаў па дапамогу звярнуліся каля 5 тысяч сем'яў. З наступнага года шанц на мацярынства атрымае яшчэ большая колькасць жанчын. Прыкладна плюс 2 тысячы пар. Новы ўказ дае жанчынам адну бясплатную спробу ЭКА. У сярэднім нашым гераіням іх шанц на мацярынства каштаваў ад 5 да 7 тысяч рублёў. 

Згодна з новым указам, дапамогу акажуць адрасна: жанчынам да 40 гадоў і калі на гэта ёсць медыцынскія сведчанні. Правесці працэдуру можна будзе з наступнага года ў адной з трох клінік  у Мінску і  Гомелі. Куды менавіта звяртацца,  пара вырашае сама. 


Спроба на бясплатнае ЭКА неабавязкова павінна быць першай


Калі пакуль не атрымлівалася, можна скарыстацца шанцам ад дзяржавы. Але мы шчыра жадаем нашым гераіням, каб для кожнай яе цяперашняя спроба ўвасобілася ў новае жыццё.  І неўзабаве прагучала такое запаветнае для іх: "Віншую, вы хутка станеце мамай!" 

Святлана - мама з вялікім стажам. 6 разоў яе муж сустракаў ля радзільнага дома. Штораз усё ў большай і большай кампаніі. Затое колькі рук. Яны зараз вельмі дарэчы, у сям'і лазню і гараж будуюць. А яшчэ гаспадаркай і агародам ёсць каму займацца -  усе жывуць па-суседству. 

У сям'і баланс прыгажосці і мужнасці: 3 сыны і 3 дачкі. Старэйшаму 32, малодшаму 8. Ужо і ўнукамі парадавалі. За сталом ледзь хапае месца. На грудзі ў Святланы заўважаем ордэн Маці. Яго яна надзявае па асаблівых выпадках. 27 гадоў агульнага стажу. Колькі сябе памятае, працавала або жывёлаводам у гаспадарцы, або мамай (гэтая праца таксама не з простых). У новым указе заслугі маці ўлічылі: для шматдзетных, у якіх чацвёра дзяцей і яны старэйшыя за 8 гадоў, скарацілі страхавы стаж да 10 гадоў. А значыць і пенсія для іх будзе вышэйшай. Для астатніх жа катэгорый страхавы стаж ужо амаль 18 гадоў, а да канца наступнай пяцігодкі будзе і зусім 20. Яшчэ адна навацыя: у агульны стаж  улічаць не 9, а 12 гадоў дэкрэта. 


Меры сацпадтрымкі адрасаваны канкрэтным катэгорыям грамадзян


Зразумела, што грамадства ў нас рознае. Камусьці прасцей знайсці добрую працу, стварыць сям'ю і пабудаваць жыллё. А камусьці важна своечасова падставіць плячо. Своечасовая падтрымка тых, хто ў гэтым мае асаблівую патрэбу,   і надалей асноўнае правіла, па якім жывём і працуем. Пра гэта Прэзідэнт нагадаў у канцы мінулага года  на сустрэчы з парламентарыямі. Гэтым жывём і зараз. Для гэтага ў Беларусі працягвае ўдасканальвацца прававая база, у тым ліку і дзякуючы прыняццю новых указаў. Іх дэталёва абмяркоўвалі ў сярэдзіне мая на вялікай нарадзе. Размова тады ішла аб трох кірунках: гэта пенсіённы стаж, меддапамога і сацабарона. Усе рашэнні ўвасобленыя ў жыццё. 


У сярэднім па адрасную дапамогу сёння звяртаецца каля 8 тысяч шматдзетных сем'яў


Паводле прыкладных разлікаў Мінпрацы, фінансавае плячо дзяржава падставіць яшчэ 6 тысячам сем'яў. А гэта прыкладна 35 тысяч беларусаў,  бо даплаты фарміруюцца з разліку на кожнага члена сям'і. З 1 верасня гэтага года зменіцца штомесячная адрасная дапамога малазабяспечаным шматдзетным сем’ям і і тэрміны выплат. Зараз гэтыя дапамогі можна будзе атрымліваць на працягу года, а не 6 месяцаў. 

Усё добра, нягледзячы ні на якія цяжкасці. Траіх сваіх дзяцей Наталля Тапчыева выхавала  выдатна, захаваўшы не толькі іх здароўе, але і аптымізм. 29 гадоў таму нарадзіўся Дзмітрый. Сын быў у сям'і вельмі доўгачаканым. І вось урачы сваім дыягназам прадвызначаюць жыццё маладой мамы. У малыша спінна-мазгавая кіста, далей у яго медыцынскай карце напішуць парэз рук і ног (з-за паражэнняў нервовай сістэмы мышцы страчваюць сваю сілу). 24 гадзіны за суткі, 7 дзён на тыдзень. У  мамы, асабліва хворага дзіцяці, няма ні водпуску, ні выхадных. 

Пенсія для такіх бацькоў афіцыйна па-ранейшаму будзе сацыяльнай. Але дзякуючы новай формуле, прапісанай ва ўказе, павялічыцца ўдвая. Беларусам з інваліднасцю 1 або 2 групы знізяць страхавы стаж. Тэрміны будуць індывідуальныя. Змяняюцца патрабаванні і да агульнага стажу. Інвалідам з дзяцінства павялічаць пенсію па ўзросце. Гразоўскі дом-інтэрнат на 158 пастаяльцаў. Наведванні тут пад забаронай. Два праз два тыдні. У такім рэжыме працуюць супрацоўнікі стацыянарных устаноў сацабслугоўвання. На час пандэміі для іх  інтэрнат стаў другім домам. Усё для бяспекі пастаяльцаў. 


Гэтымі днямі асаблівая ўвага з боку дзяржавы тым, хто стаіць на варце нашага здароўя


Не пакідаць без увагі адзінокіх, пажылых, інвалідаў - няўхільнае патрабаванне Аляксандра Лукашэнкі. Тысячы чалавек, многія вось такім вахтавым метадам, кругласутачна працуюць у дамах-інтэрнатах і тэрытарыяльных цэнтрах. У такіх цэнтрах па ўсёй краіне пражывае каля 21,5 тысячы  чалавек. 14 тысяч супрацоўнікаў забяспечваюць іх здароўе: фізічнае і душэўнае. Медработнікаў падтрымаюць рублём. Так, калі ў арганізацыі выяўлены выпадак інфекцыі -  даплацяць ад 900 да 1,5 тысячы. Пры спрыяльнай эпідсітуацыі звыш налічаць ад 250 да 500 рублёў. 

Так, мы распавялі прыватныя гісторыі. Так, у маштабах краіны, магчыма, іх праблемы нам не так ужо і прыкметныя. Але за кожнай з гэтых жыццёвых старонак  нават не лёс канкрэтнага чалавека, гэта лёс сям'і, лёс, магчыма, нават не аднаго пакалення. 

Вялікае бачыцца на адлегласці. А ў іх усё атрымаецца. Яны былі пачутыя, яны адчуваюць, што не адны.