Кіраўнік дзяржавы сёння падпісаў тры дырэктывы

4 марта 2019

Дакумент "Аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны" праграмны. Гэта своеасаблівая дарожная карта развіцця галіны. У прыярытэце якасць паслуг, іх даступнасць і стварэнне камфортнага асяроддзя пражывання. Важнае пытанне - іх кошт. У дакуменце выразна прапісана: любое павышэнне тарыфаў увязаць з ростам даходаў насельніцтва, як таго неаднаразова патрабаваў Аляксандр Лукашэнка. У дырэктыве 6 раздзелаў, усе накіраваныя на вырашэнне канкрэтных задач.

Дырэктыва таксама накіравана на ўдасканаленне абыходжання з камунальнымі адходамі і паэтапную адмову ад поліэтыленавай упакоўкі з яе замяшчэннем экалагічна бяспечнай, у тым ліку са шкла і паперы.

У прыярытэце будаўнічай галіны цана на квадрат з дзяржпадтрымкай не вышэй за сярэднюю зарплату, развіццё гарадоў-спадарожнікаў, экспарт паслуг і высакакласныя кадры. У дырэктыве, падпісанай Прэзідэнтам, прапісана галоўная задача - павышэнне эфектыўнасці і бударганізацый. Гэта і за кошт павелічэння аб'ёмаў будаўніцтва і якасці паслуг, скарачэння тэрмінаў узвядзення дамоў, абуладкавання жылой забудовы неабходнай інфраструктурай, а таксама рост арэндных дамоў. Што да кватэр для шматдзетных сем'яў, то, згодна з новымі правіламі, яны будуць пачынаць будавацца на працягу года пасля пастаноўкі на ўлік.

У Дырэктыве № 6 "Аб развіцці сяла і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны" выкладзены рашэнні, прынятыя летась 3 красавіка на рэспубліканскім семінары-нарадзе. Таксама ў дакуменце пастаўлены Кіраўніком дзяржавы задачы, мэты далейшага развіцця галіны і механізмы іх рэалізацыі. Да канца 2020-га аб'ёмы вытворчасці малака павінны дасягнуць 9 млн т за год, прадукцыі вырошчвання жывёлы і птушкі - 1,8 млн т. Павінен быць забяспечаны рост прадукцыйнасці працы ў сельскай гаспадарцы на 40 % і ўзровень заработнай платы не ніжэй за ўзровень, які складваецца ў сярэднім у эканоміцы.