Кіраўнік дзяржавы наведвае 6-ю гарадскую клінічную бальніцу Мінска

27 ноября 2020
Медыцынскую дапамогу хворым з каранавірусам  тут аказваюць больш за тысячу супрацоўнікаў. З пачатку эпідэміі ў клініцы дапамаглі пяці з паловай тысячам людзей з COVID. Зараз ва ўстанове знаходзяцца 767 пацыентаў, з іх 28 - у рэанімацыі. Між тым сярэдняя зарплата ў бальніцы за кастрычнік  больш за 2 200 рублёў, а ва ўрачоў рэанімацыі - каля 7 - 9 тысяч. За кошт гэтых надбавак маладыя спецыялісты пабудавалі кватэры. 

Прэзідэнт зайшоў у блок з COVID-пацыентамі

Заслухаўшы даклады, Аляксандр Лукашэнка накіраваўся ў блок з пацыентамі, якія захварэлі на каранавірус. У Беларусі працягвае расці захворванне пнеўманіямі. У стацыянарах  больш за 25,5 тысяч пацыентаў, што значна вышэй за гадавы ўзровень. Кіраўніка дзяржавы таксама цікавіла дзейнасць Гарадскога цэнтра трансфузіялогіі - ён размешчаны на базе бальніцы. І ў гэтыя хвіліны прэзідэнт сустракаецца з медыцынскімі працаўнікамі, адказвае на пытанні калектыву медустановы. Усе падрабязнасці - у нашых наступных выпусках.