Кіраўнік дзяржавы падпісаў указ аб прызыве на тэрміновую ваенную службу

17 февраля 2020
Сёння Кіраўнік дзяржавы падпісаў указ аб прызыве на тэрміновую ваенную службу, які сёлета пройдзе з лютага па май. Гэтым жа дакументам прадугледжваецца і звальненне ў запас вайскоўцаў тэрміновай ваеннай службы, якія выслужылі  тэрмін. Апошніх чакаюць асаблівыя прэферэнцыі - падрыхтоўчыя курсы за кошт бюджэту, першачарговае размеркаванне, страхавы стаж. Сацыяльна абаронены і сем'і  вайскоўцаў. Як гэта будзе працаваць,  у інтэрв'ю "Панараме" расказаў генерал-маёр Леанід Касінскі (відэа).