Кіраўнік Чачні знайшоў час і для зносін з беларускімі журналістамі

25 сентября 2017

У шчыльным графіку сустрэч і перамоў кіраўнік Чачні знайшоў час і для зносін з беларускімі журналістамі.

Трэба сказаць, што візіт Рамзана Кадырава ў Беларусь выклікаў вялікую цікавасць у СМІ, тых, хто жадаў пагутарыць з кіраўніком гэтага расійскага рэгіёна, было нямала. Эксклюзіўнае інтэрв'ю ўдалося запісаць маёй калегу Вользе Макей сумесна з інфармацыйным агенцтвам БелТА. Рамзан Кадыраў падзяліўся ўражаннямі ад сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, разважаў пра імідж сваёй рэспублікі, пра рэлігію і геапалітыку. Кіраўнік Чачні выказаўся наконт ваенных канфліктаў у свеце і гуманітарных крызісаў. На думку Рамзана Кадырава, шмат у чым гэта адбываецца з-за ўмяшання ва ўнутраныя справы дзяржаў звонку.

Рамзан Кадыраў, кіраўнік Чачэнскай Рэспублікі:

"Мы павінны разумець, што сёння тыя інстытуты, якія распрацоўваюць стратэгію па знішчэнні цэлых дзяржаў, Лівія, Афганістан, Ірак, Сірыя, - гэта ўсё прыдумана. Егіпет хочуць разбурыць. Сірыя была больш свецкая. Людзі выйшлі, сказалі, што незадаволеныя Асадам - іх узброілі. Афрыка - голад, людзі паміраюць. Дзе дэмакратыя, дзе ААН, дзе НАТА? Гэта подлая іх палітыка. У вас было б тое ж самае, калі б не было Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. У яго моцная палітыка, народ яго падтрымлівае, таму не лезуць".

Як Рамзан Кадыраў ставіцца да беларускай ідэі перазагрузкі "Хельсінкі"? Дзякуючы чаму Чачню з няпростай гісторыяй удалося ператварыць у адзін з самых бяспечных рэгіёнаў Расіі, які вопыт каўказскія палітыкі мараць запазычыць у Беларусі, як стаць папулярным блогерам? Інтэрв'ю з Рамзанам Кадыравым - у гэтую нядзелю ў "Галоўным эфіры".