Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта працаваў у адным з будынкаў музейнага квартала, што ўзводзіцца ў сталіцы

23 апреля 2016

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Аляксандр Косінец сёння працаваў у адным будынкаў музейнага квартала, што ўзводзіцца ў сталіцы.

У Год культуры свой суботнік Адміністрацыя Прэзідэнта вырашыла правесці на культурным аб'екце. Да мужчынскага калектыву Адміністрацыі далучыліся супрацоўнікі Нацыянальнага мастацкага музея, намеснік міністра культуры і будтрэст нумар 7. Аляксандр Косінец рабіў сцягванне падлогі ў адным з памяшканняў будучага дэпазітарыя Нацмузея. Выконваліся падрыхтоўчыя работы. Падлога ў памяшканні дэпазітарыя, дзе будуць захоўваецца культурныя каштоўнасці, будзе наліўная.

Музейны квартал - знакавы для краіны аб'ект. Ён уключае ў сябе чатыры пускавыя аб'екты. На яго ўзвядзенне дзяржавай было выдзелена больш чым 850 мільярдаў рублёў, асвоіць якія плануецца да 2019 года. Тут будуць размяшчацца адміністрацыйныя памяшканні Нацыянальнага мастацкага музея, экспазіцыйныя залы, кафэ і фондасховішчы.