Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергеенка наведаў РНПЦ спорту

29 января 2020
176 дзён да старту Алімпіяды ў Токіа: для падрыхтоўкі атлетаў Беларусі выкарыстоўваюцца ўсе рэсурсы і, у першую чаргу, магчымасці РНПЦ спорту. Новы будынак цэнтра ўжо сёння працуе на поўную магутнасць, за месяц абслугоўваючы больш як 30 тысяч атлетаў. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта  Ігар Сергеенка разам з намеснікам прэм'ер-міністра Ігарам Пятрышэнкам і міністрам спорту  Сяргеем Кавальчуком асабіста ўбачылі магчымасці РНПЦ. Уся неабходная база створана для рэабілітацыі спартсменаў і кантролю іх фізічнага стану.
Тут працуе аналітычны аддзел падрыхтоўкі нацыянальных і зборных каманд, ультрасучасны кабінет магнітна-рэзананснай тамаграфіі і аддзел медыцынскай рэабілітацыі.  Усталявана ўнікальная крыякамера для групавых наведванняў. Адзначым,  дзверы навукова-практычнага цэнтра адчыненыя не толькі для спартсменаў, але і для ўсіх жыхароў Беларусі.