Гімназія Салігорска №1 атрымала высокую адзнаку "Лабэль Франс Эдукасьён"

2 ноября 2018

Яе прысвойвае Міністэрства замежных спраў Францыі і Міністэрства Еўропы за высокі ўзровень выкладання французскай мовы. Дарэчы, гімназія існуе амаль паўстагоддзя, і заўжды мова Экзюперы і Саган была яе візітнай карткай. Сем гадоў таму да паглыбленага вывучэння французскай дадалося двухмоўнае франкафоннае аддзяленне. У школьнай праграме з'явіліся сацыялогія і эканоміка Францыі. Новая лексіка і падручнікі дазволілі дасягнуць больш высокага і якаснага ўзроўню ведання мовы.

У конкурсе ўдзельнічаюць каля двухсот устаноў адукацыі па ўсім свеце, і толькі 20 з іх праходзяць строгі адбор.