Гімназія № 5 Мінска перамагла ў гарадскім конкурсе на лепшы куток бяспекі

17 января 2020
Разам з ратавальнікамі настаўнікі школы абсталявалі цэлы горад з інтэрактыўнымі заданнямі, каб вучні маглі знаёміцца з правіламі выратавання ў розных жыццёвых сітуацыях. 

Спецыяльныя практыкаванні дапамогуць дзецям знайсці адказы на пытанні, як паводзіць сябе ў задымленым памяшканні, на адкрытай вадзе або ў дарожна-транспартным здарэнні. На адной з вуліц "бяспечнага горада" ёсць сцяна з QR-кодамі аператыўных службаў, а на другой - тэлефонны апарат, на якім можна папрактыкавацца, як правільна звярнуцца да спецыялістаў у выпадку здарэння.

Жанна Гвозд, дырэктар гімназіі № 5 г. Мінска: "У гэтым навучальным годзе мы вырашылі прыняць удзел у конкурсе куткоў пажарнай бяспекі, але з крэатыўным падыходам. Вельмі важна было, каб куток пажарнай бяспекі быў такім, дзе дзеці могуць інтэрактыўна вывучаць, разглядаць, каб яны хацелі туды вяртацца. І каб ён стаў пляцоўкай для правядзення навучальных заняткаў па асновах бяспекі жыццядзейнасці. Бо бяспека   гэта самае галоўнае, чаму мы павінны навучыць маленькіх жыхароў нашай краіны".

Новы гарадок натхніў дзяцей не толькі на вывучэнне правіл, але і на творчасць. Вучаніца чацвёртага класа склала "бяспечную" рэп-кампазіцыю.