Гіена Лані з'явілася ў Мінскім заапарку

6 февраля 2018

У Мінскім заапарку з'явіўся новы жыхар. Самку гіены тыдзень таму даставілі з Чэхіі. Драпежніца прайшла ўсе неабходныя працэдуры і цяпер знаходзіцца ў вальеры. Убачыць яе можна раніцай або вечарам. Звычайна ў дзённыя гадзіны ў гэтых жывёлін працяглы сон.

Наталля Мыслейка, метадыст Мінскага заапарка: «Сёлета ў нас радасная падзея. Для нашага хлопчыка Наста - паласатай гіены - прывезлі сяброўку. Некаторы час яны знаходзіліся асобна, але зусім нядаўна іх аб’ядналі. Яны вельмі хутка знайшлі агульную мову. Гэта насельнікі Афрыкі. Але як ні дзіўна ў іх рацыёне прысутнічаюць такія прадукты, як чырвоная рыба і хурма".

Гіена ўжо атрымала мянушку - Лані. Насельнікі суседніх вальераў добра прынялі новую жыхарку. Цяпер толькі застаецца чакаць папаўнення.