Гідраметэацэнтр чакае мадэрнізацыя

29 января 2014

Прагноз надвор'я ад беларускіх сіноптыкаў будзе яшчэ больш дакладным - гідраметэацэнтр чакае мадэрнізацыя. Такое рашэнне аб тэхнічным удасканаленні працы галоўнай метэаслужбы краіны прынята сёння на пасяджэнні калегіі Міністэрства прыроды. Асноўнымі ж тэмамі нарады сталі вынікі працы ведамства ў лічбах і фактах, а таксама перспектывы. Асаблівая ўвага спецыялістаў - да тэмы здабычы карысных выкапняў. Паводле слоў кіраўніка Мінпрыроды, беларуская геолагаразведка ўжо сёння дазваляе забяспечыць неабходнымі матэрыяламі ўсе будпляцоўкі краіны.


У планах жа - за кошт укаранення інавацыйных тэхналогій павялічыць здабычу вуглевадароднай сыравіны, у тым ліку, і нафты як мінімум на трэць.