Гідрамет папярэдзіў пра складаную метэаралагічную з'яву

20 июня 2016

Навальніцы, месцамі моцныя ліўні, шквалісты вецер, а па паўднёвым усходзе магчымы яшчэ і град. Такое надвор'е чакае беларусаў заўтра. Пра складаную метэаралагічную з'яву папярэдзіў і гідрамет, і МНС.

Зрэшты, такое надвор'е можна было назіраць і напярэдадні. Аранжавы ўзровень небяспекі быў аб'яўлены па ўсёй краіне. Больш за ўсё пацярпеў Гродна. Парывы ветру тут дасягалі 26 метраў за секунду. Аднаўленчыя работы ў некаторых раёнах вядуцца дагэтуль. Складанае і няўстойлівае надвор'е, а галоўнае яе разбуральная сіла прымусіла ратавальнікаў на распрацоўку спецыяльнага дадатку, які паведамляе аб неспрыяльных і небяспечных з'явах.

Віталь Навіцкі, памочнік міністра па надзвычайных сітуацыях Беларусі: "Адна з фішак гэтага дадатку, загадзя ён апавесціць вас аб тым, што чакаецца неспрыяльная і небяспечная з'ява надвор'я. Перайшоўшы на спецыяльную карту, вы атрымаеце інфармацыю не толькі аб тым, якая з'ява чакаецца, але і будуць дадзены рэкамендацыі ад МНС, як дзейнічаць, якія меры неабходна распачаць".

Спякота і навальніцы чакаюць беларусаў на гэтым тыдні. Плюс 22 ноччу і да 29 цяпла днём, але пры гэтым ліўні і шквалісты вецер. Выпрабаванні надвор'ем прадаўжацца да выхадных. Штармавое папярэджанне і зноў аранжавы ўзровень небяспекі - інфармацыя ад метэаролагаў. І спецыяльны дадатак ад ратавальнікаў можа быць вельмі карысны гэтымі днямі.