Клятву на вернасць Радзіме даюць сёння больш за 9 тысяч прызыўнікоў

16 декабря 2017

Больш за 9 тысяч навабранцаў беларускай арміі сёння прымаюць ваенную прысягу. З гэтай нагоды ў злучэннях і воінскіх часцях Беларусі праходзяць урачыстыя мерапрыемствы. Клятву на вернасць Радзіме ў гэты дзень даюць больш за 7 з паловай тысяч прызыўнікоў тэрміновай службы і больш за паўтары тысячы рэзервістаў. Самая маштабная цырымонія ваеннай прысягі - у 72-ім аб'яднаным навучальным цэнтры пад Барысавам.

Бацькі і сваякі вайскоўцаў змаглі наведаць казармы і азнаёміцца з побытам салдат. Пасля заканчэння ўрачыстых мерапрыемстваў новае папаўненне адправіцца ў першае ў іх ваенным жыцці звальненне.