Героямі наступнага тыдня ў праекце "Родныя людзі" стане сям'я Дубко

27 октября 2019
Героямі наступнага тыдня ў нашым праекце "Родныя людзі" стане сталічная сям'я Дубко. У ёй выхоўваюць шасцярых дзяцей. Пяць з іх - дзяўчынкі.

З аднаго боку,  што можа быць лепш, чым кожны дзень пасля працы вяртацца ў такі кветнік? З другога - у кватэры нон-стоп не заціхае: "тата, адкрый", "тата, абнімі", "тата, купі"… Дарэчы, сам тата прызнаўся: столькі дзяцей атрымалася як раз дзякуючы таму, што спадзяваліся - "наступным ужо сапраўды апынецца хлопчык!".  

Мара спраўдзілася толькі аднойчы… 18 гадоў назад. Сын стаў сапраўдным  сябрам для таты, гонарам для мамы і другім бацькам для вялікай жаночай кампаніі. Каманда АТН правяла некалькі сутак разам з сям'ёй Дубко. Што з гэтага выйшла – даведаемся ў наступны чацвер.