Гераінямі 6-й серыі праекта "Пакаленне.by" сталі алімпіядніцы па беларускай мове і літаратуры

21 октября 2019

"Размаўляем па-беларуску" - у шостай серыі праграмы "Пакаленне. by". Гераінямі праекта Агенцтва тэленавін сталі алімпіядніцы па беларускай мове і літаратуры. Яны ведаюць, што такое смак перамогі і штодня адточваюць свае моўныя навыкі. Што значыць думаць па-беларуску? І навошта вучыць гісторыю роднай краіны? Адказы на гэтыя пытанні, а таксама лайфхакі ад дзяўчат па тайм-менеджменце сёння ўвечар, пасля "Панарамы".