Гераічны подзвіг і бой, ахутаны легендамі

20 августа 2016

Роўна 75 гадоў таму щ гады Вялікай Айчыннай вайны савецкі салдат Зіновій Калабанаў на легендарным танку КВ-1 знішчыў 22 нямецкія машыны. Бой доўжыўся ўсяго паўгадзіны. Паўтарыць гэты подзвіг больш не ўдалося нікому. І калі адразу пра легендарную бітву пад Вайскавіцамі гаварылі яе ўдзельнікі і тыя, хто меў дачыненне да абароны тады яшчэ Ленінграда, то сёння знакаміты бой выклікае жывую цікавасць у гісторыкаў і моладзі, якая часта з камп'ютарных гульняў даведваецца пра тое, як ваявалі нашы дзяды і прадзеды. Грандыёзны танк умельцам нашых дзён удалося не проста адшукаць, але адрэстаўраваць і зноў удыхнуць у яго жыццё. За чарговай бітвай жывой легенды назірала і наша здымачная група.

Карына Пашкова перадае з месца падзей (відэа).