Героі з беларускіх казак супраць фантастычных коміксаў

29 ноября 2016

У падарожжа па краіне адправілася фолк-выстава. Айцішнікі аднавілі з пап’е-машэ калекцыю дамавікоў, якія, згодна з павер'ямі, заўсёды дапамагалі сельскаму і гарадскому жыхару. У калекцыі з дзясятак нячысцікаў - ёўнікаў, шатаноў, злыдняў і жэўжыкаў.

Мастакі перанеслі на палотны і ў 3D-анімацыю каля ста персанажаў з беларускіх міфаў.