Геолагі сёння адзначаюць сваё прафесійнае свята

5 апреля 2020
За апошнія тры гады ў працу перададзена каля ста новых радовішчаў карысных выкапняў. Сярод перспектыўных - базальт. Дакладныя запасы падлічаць да канца года, аднак ужо зразумела, што размова пра не менш як 10 мільёнаў тон. Далей экспертам трэба падрыхтаваць тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне, як выкарыстаць пароду. Прамысловасць і будаўнічыя арганізацыі зацікаўленыя ў распрацоўцы і іншых новых радовішчаў. Багатая зямля і кварцавымі пяскамі, прыдатнымі для шкляной прамысловасці. Новыя выведаныя запасы будуць спрыяць пераходу ад ПЭТ-пакавання да шкляной тары і скарачэнню імпарту з Украіны і Расіі.