Пра геаграфію ўдзельнікаў і ключавыя тэмы выдаўцоў. Прамое ўключэнне з адкрыцця Міжнароднага кніжнага форуму

5 февраля 2020
У гэтыя хвіліны адкрываецца XXVII Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш. Прывітанне ўдзельнікам і гасцям форуму, а таксама VI Міжнароднага сімпозіума літаратараў "Пісьменнік і час" накіраваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

"Кніжны форум стаў яркай падзеяй культурнага і духоўнага жыцця Беларусі. Штогод ён адкрывае міжнародны каляндар прафесійных кніжных выстаў, а нашы чытачы першымі могуць убачыць на адной пляцоўцы лепшыя навінкі айчынных і замежных выдавецтваў, сустрэцца як са знакамітымі, так і з маладымі празаікамі і паэтамі", - гаворыцца ў прывітанні.

Сёлета ў сталіцу прыехалі прадстаўнікі кніжнага свету з 30 краін

Ганаровы госць - Расія, а цэнтральны экспанент - ЗША. У праграме больш за тры сотні экспанентаў і яшчэ больш забаўных падзей. Прычым не толькі ў Мінску, але і па ўсёй краіне.


Наш форум па праве лічаць адным з самых аўтарытэтных на постсавецкай прасторы

Акрамя таго, менавіта мінская выстава адкрывае каляндар кніжных экспазіцый і   задае тон на цэлы год. 
Зараз на галоўнай пляцоўцы за ўрачыстым адкрыццём сочыць здымачная група АТН. На прамую сувязь са студыяй выходзіць наш карэспандэнт Ніна Мажэйка (прамое ўключэнне).