Генсакратар ААН высока ацаніў намаганні Беларусі па ўмацаванні бяспекі ў рэгіёне і свеце

18 июля 2019

Аб гэтым Антоніу Гутэрыш  заявіў на сустрэчы з пастаянным прадстаўніком нашай краіны пры Сусветнай арганізацыі Валянцінам Рыбаковым. Асаблівая ўвага  была нададзена падрыхтоўцы міжнароднай канферэнцыі высокага ўзроўню, прысвечанай тэме барацьбы з тэрарызмам. Яна пройдзе ў Мінску  ў пачатку верасня. І плануецца ўдзел  генсакратара  ААН.