Пад Гомелем перапахавалі астанкі мірных жыхароў, расстраляных падчас Вялікай Айчыннай вайны

13 июня 2022

Пахаванняў у Беларусі тысячы. У Чонкаўскім лесе (пад Гомелем)  з ушанаваннямі перапахавалі астанкі мірных жыхароў, расстраляных падчас Вялікай Айчыннай. Толькі летась падчас раскопак тут выявілі 13 расстрэльных ям.  Паднялі астанкі 489 чалавек. Вынікі экспертыз сведчаць аб тым, што масавыя забойствы мірных жыхароў праводзілі нямецкія карнікі.

Раскопкі ў Чонкаўскім лесе працягваюцца. Паводле ацэнак спецыялістаў, да гэтага часу раскрыта пятая частка ўсіх пахаванняў.